
Натальля Гарбанеўская — абаронца правоў чалавека, антыкамуністка, паэтка й прыхільніца польска-расійскага сяброўства, 25 жніўня 1968 году выйшла на Чырвоную плошчу, каб выразіць свой пратэст супраць савецкай агрэсіі ў Празе.
«Сёньня, праз паўстагодзьдзя пасьля тых падзеяў і 26 гадоў пасьля разбурэньня Бэрлінскага мура, сьвет не зрабіўся бясьпечнейшы. Савецкая імпэрыя зьмяніла афарбоўку, але не зьмяніла сваёй сутнасьці», — адзначана ў рэзалюцыі
Удзельнікі Дзён памяці выразілі трывогу й пратэст супраць новых пагрозаў для чалавецтва.
Яны зьвярнуліся «да ўрадаў і грамадзянаў усяго сьвету» з залікам: «не забывайце пра Ўкраіну, спыніце расійскую агрэсію».
«Сёньня зноў, як і напярэдадні ІІ сусьветнай вайны, сьвет у небясьпецы; сёньня зноў пазбаўляюць свабоды тых, хто змагаецца за свабоду. Гэта пагроза для ўсіх нас», — заключылі аўтары рэзалюцыі.
