«Выбухі адбыліся ў Францыі, яны маглі адбыцца ў Злучаных штатах, у іншых краінах, якія актыўна дзейнічаюць супраць Ісламскай дзяржавы, таму тут нічога дзіўнага няма. Але гэтае новаўтварэнне агрэсіўнага, безумоўна, будзе пашыраць свае акцыі», — кажа Аляксандр Мілінкевіч.
Па ягоных словах, небяспека ў тым, што «няма „лініі фронту“». «У свеце, асабліва ў дэмакратычных краінах, якія выступаюць супраць з’яўлення такой дзяржавы, могуць быць выпадкі падобных тэрарыстычных актаў», — дадаў старшыня Руху.
«Еўропа стаіць перад вялікімі выпрабаваннямі. Вядомы эканамічныя праблемы, потым міграцыя, зараз тэрарызм. Я маю надзею, што яна здасць экзамен», — падкрэсліў Аляксандр Мілінкевіч.
