На пахаванне прыйшлі сваякі, шматлікія сябры, вучні, былыя калегі і паплечнікі, прыехалі актывісты і палітыкі з розных рэгіёнаў Беларусі.
«Віктар быў незаменным чалавекам, які ўмеў яднаць людзей» і «заваёўваў сэрцы сапраўднай любоўю да беларушчыны», звярнуўся да прысутных старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.



Нагадаем, што вядомы гісторык, даследчык, патрыёт Віктар Сырыца раптоўна памёр 9 лістапада.
Віктар Сырыца!
Віктар Сырыца!!
Успамінаў яркіх
Паўнюткі кубель!!!
І гэта
ня жвір
магільны
праз вашыя
пальцы
сыплецца
А сыходзіць ШЛЯХТА -
Зямлі нашай
Чырвоная бель….
12.11.2015. Познань над Вартай.
Язэп Янушкевіч
Усе навіны пра Віктара Сырыцу, а таксама яго біяграфію на сайце Руху можна знайсці на гэтай старонцы. Дэвіз жыцця Віктара, па ягоных словах, быў: стаміўся – адпачні, аднак пасля гэтага ты ўжо не будзеш жаўнерам Адраджэння.
