Віктар Сырыца быў вялікім патрыётам, апантаным беларушчынай, моцным, надзейным, адказным чалавекам. Рух «За Свабоду» выказывае шчырыя спачуванні яго сям’і, блізкім і сябрам. Смуткуем разам з вамі!
Давайце запомнім Віктара такім.

Віктар Сырыца нарадзіўся 5 сакавіка 1953 года ў вёсцы Слабодка Нясвіжскага раёна. Адслужыў у войску, атрымаў вышэйшую адукацыю ў сталічнай ВНУ. Краязнаўца, гісторык, ён меў шмат публікацый у перыядычных выданнях, у свой час працаваў намеснікам дырэктара Баранавіцкага недзяржаўнага эканоміка-юрыдычнага тэхнікума. Але, бадай, найбольшы ўклад у жыццё рэгіёна, у адраджэнне Беларушчыны Віктар Антонавіч унёс як сябра Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны і нязменны старшыня Баранавіцкай Рады ТБМ, якую ўзначальваў 18 год.
Яго руплівасць праяўлялася ва ўсім. Дзякуючы намаганням Віктара Сырыцы і яго паплечнікаў праводзіліся гістарычныя чытанні, што тычыліся
Грамадская актыўнасць Віктара Сырыцы не засталася «незаўважнай» не толькі для жыхароў рэгіёна, але і для тых, каму невядомыя словы Бацькаўшчына і Айчына. Сырыцу затрымлівалі падчас правядзення грамадскіх мерапрыемстваў, у яго, такога міралюбівага і спакойнага чалавека, падчас ператрусу раптам «знайшлі» дома баявыя патроны...
Ён быў вялікім аптымістам і жыццялюбам і ніколі не скардзіўся на здароўе. Ён заўсёды стараўся дапамагчы іншым, імкнуўся ўратаваць чалавека ад нягод. Але не змог уратаваць сябе. Пэўна, невыпадкова Віктар Сырыца нарадзіўся ў вёсцы, якая мае назву Слабодка. І гэта памяншальная назва паселішча вылілася для яго ў барацьбу за сапраўдную Свабоду, нашу і вашу, за Будучыню Беларусі. Бывай.
Паставім свечкі, адаб’ем паклоны,
І будзем помніць пра цябе, Антонавіч.
Аляксей Белы, Intex-press
