31 кастрычніка Віртуальны музей савецкіх рэпрэсій зладзіў гарадскі квэст, прысвечаны трагічным падзеям
Каманда — Пётр Маркелаў, Стас Шашок, Ягор Віняцкі
«Мне было цікава акунуцца ў атмасфэру даваеннага Менску, даведацца пра савецкія рэпрэсыі наўпрост на месцы падзей. Пра гэта амаль ня пішуць у падручніках, не гавораць у школе», — распавёў сайту Pyx.by сябра Руху «За Свабоду» Пётр Маркелаў.
Па ягоным меркаванні, «гарадскі квэст — удалая форма данесьці інфармацыю і зацікавіць у самастойным вывучэньні тэмы».
