
«У 2007 годзе
Па ягоных словах, актывісты сабраліся, «каб нагадаць нашым грамадзянам, што ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года супрацоўнікі НКУС расстралялі ў мінскай турме 22 беларускіх пісьменнікаў і больш 80 прадстаўнікоў інтэлігенцыі».
«Аднак мы прыйшлі сюды не толькі для ўшанавання памяці нявінна забітых беларускіх дзеячаў культуры ў 1937 годзе, але і для таго, каб сказаць, што такія трагічныя падзеі ў нашай гісторыі больш ніколі не павінны паўтарыцца», — падкрэсліў Віктар Сырыца.
Жыхары Баранавічаў прыбралі тэрыторыю парка на месцы былой гарадской турмы ад бытавога смецця і лісця, усклалі кветкі, запалілі лампадкі. Затым Ганна Аніскевіч і Сяргей Забенька нагадалі імёны тых, хто загінуў у гэтую трагічную «крыштальную ноч» за свабоду і беларускасць, а Віктар Сырыца прачытаў апошні верш Міхася Чарота «Прысяга», які паэт напісаў на сцяне турмы НКУС у Мінску.
Удзельнікі мерапрыемства прачыталі малітву за ўсіх памерлых і загінуўшых ад рэпрэсій людзей і выказвалі думку пра неабходнасць яднання ўсіх дэмакратычных сілаў краіны.
