Новости Новости Беларуси

Меляшкевич: штрафы за нелегальные экскурсии туризму не помогут

Меляшкевич: штрафы за нелегальные экскурсии туризму не помогут

3444 просмотра Минск
В Беларуси предлагается штрафовать на 100 базовых за проведение нелегальных экскурсий. Однако директор «Куфэрка падарожжаў» и координатор Движения «За Свободу» в Минске Юрий Меляшкевич такие шаги властей не поддерживает.

«Прапануем ўвесці штрафныя санкцыі за правядзенне экскурсій на тэрыторыі Беларусі без акрэдытацыі — 100 базавых велічынь (18 000 000 руб.)», — заявіў старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Мікалай Чырскі.

«Канешне ж, мне як кіраўніку прадпрыемства, якое зарабляе афіцыйнымі экскурсіямі па Беларусі, выгодна, каб за незаконнае аказанне гэтай паслугі каралі штрафамі, бо быццам бы нелегалы адбіваюць кліентаў. З іншага боку я ведаю, што ёсць нацыянальнае агентства па турызму, дзе рыхтуюць „кваліфікаваных“ гідаў і экскурсаводаў», — пракаментаваў намеры ўладаў Юры Меляшкевіч.

Часам пытанні, па якіх яны вядуць навучанне, ды і адказы на гэты пытанні правільней называць «пытаннямі на прафесійную дыскваліфікацыю», лічыць Меляшкевіч.

«Я асабіста ведаю экскурсаводаў, якія і без акрэдытацыі Нацкаму па турызму, выдатна робяць сваю справу. Да таго ж тая ж Польшча адышла ад заганнай практыкі ліцэнзавання гідаў. Таму падтрымліваць гэтую ініцыятыву не бачу сэнсу», — дадаў каардынатар Руху.

Па ягоных словах, гэтая ідэя — хутчэй, спроба «адміністратыўнымі спосабамі „зарэгулёўваць“ рынак паслугаў».

«Працуйце, панства, лепш, шукайце кліентаў і рабіце для іх якасныя паслугі, і ніхто не пойдзе да экскурсаводаў з нізкай кваліфікацыяй», — заключыў Юры Меляшкевіч.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости