Нагадаем, што сёлета споўнілася 250 гадоў з дня народзінаў Агінскага. І з гэтай нагоды Рух «За Свабоду» правёў конкурс, у якім удзел прынялі больш за 170 чалавек. Чацвёра з іх сталі пераможцамі, набраўшы найбольшую колькасць балаў.
«Міхал Клеафас Агінскі пакінуў нам вялікую культурна-асветніцкую, палітычную і музычную спадчыну. Ён жыў у другой палове 18 - пер. пал. 19 стст., калі нас царская Рассія прымусова вырвала з сям'і еўрапейскіх народаў і далучыла да азіяцкай дэспатыі», - нагадаў аўтар пытанняў да віктарыны, гісторык сябра Рады Руху «За Свабоду» Віктар Сырыца.
Па ягоных словах, «жыццё і лёс, а таксама культурную спадчыну М.К. Агінскага нам трэба асабліва добра ведаць сёння, калі мы імкнёмся вярнуцца ў еўпапейскую цывізізацыю, туды, дзе жылі нашыя продкі ліцвіны».
Першае месца заняў Міхаіл Жарнасек, які атрымаў плеер, другое - Таццяна Крохіна (сертыфікат на экскурсіі па Беларусі ад «Куфэрка падарожжаў).


Удзельнікі, якія занялі 3-4 месца, будуць узнагароджаныя флеш-картамі.
Дарэчы, веды пра Міхала Агінскага можна праверыць і сёння, дастаткова зайсці на сайт.
