Нагадаем, актывісты Руху «За Свабоду» у Брэсце правялі выбарчы эксперымент: прыйшлі прагаласаваць на ўчасткі пад час датэрміновага галасавання, узялі бюлетэні, але апускаць іх у ўрны не сталі, а кінулі туды лісты паперы. На двух участках камісіі не знайшлі ні недахопу бюлетэняў, ні лістоў паперы пры падліку. Пададзеныя заявы ў пракуратуру па факце падробкі дакумантаў і заведама няправільнага падліку галасоў. Дзяніс Турчаняк прапанаваў правесці такі эксперымент больш шырока на парламенцкіх выбарах.

«Маскоўская раённая камісія в г. Брэсце па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сутнасці вашага звароту ад 12 кастрычніка ў пракуратуру г. Брэста паведамляе наступнае. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарчым участку №60 праводзіліся ў адпаведнасці з нормамі выбарчага кодэксу», - сказана ў адказе за подпісам старшыні выбаркама Янгаленкі.
У выпадку нязгоды з адказам у выбаркаме прапануюць абскарджваць у брэсцкай абласной тэрытарыяльнай камісіі.
«Пракуратура парушыла Крымінальна-працэсуальны кодэкс і накіравала нашыя заявы пра ўзбуджэнне крымінальнай справе ў орган, якія не паўнамоцны прымаць рашэнне пра ўзбуджэнне крымінальнай справы, г.зн. Камісію Маскоўскага раёна Брэста», - пракаментаваў сайту Pyx.by адказ Дзяніс Турчаняк.
Па ягоных словах, актывісты плануюць абскарджваць гэтыя дзеянні у абласной пракуратуры, а калі не падзейнічае ў Генпракуратуры.
«У камісіі досыць шырокая трактоўка нормаў выбарчага кодэкса, бо для іх нормай паводзінаў сталі фальсіфікацыі. Справа павінна быць расследаваная, і мы будзем працягваць яе далей», - адзначыў першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.
