«На мяне 4 кастрычніка на месцы правядзення мітынгу супраць расійскай ваеннай базы быў складзены пратакол», — распавёў сайту Pyx.by Алесь Таўстыка.
Аднак, дадаў ён, да гэтага часу позвы ў суд не было. «Сёння раніцай мне пазваніў брат і сказаў, што атрымаў SMS з выклікам у суд. Кажа: «Я ж законапаслухмяны, а ты ў нас змагар, таму, відаць, паблыталі і SMS у суд даслалі не таму», — распавёў актывіст Руху «За Свабоду».
Па ягоных словах, позва патрабуе яго з’яўлення ў суд Цэнтральнага раёна Мінска 9 кастрычніка. «Я патэлефанаваў у суд, і там сказалі, што брату ўжо пазванілі і папрасілі прабачэння. А мне пацвердзілі позву за актыўны ўдзел ў акцыі 4 кастрычніка», — адзначыў Алесь Таўстыка.
У сваю чаргу, пратакол на Юрася Губарэвіча 4 кастрычніка не складаўся. Але сёння першаму намесніку старшыні Руху «За Свабоду» патэлефанаваў следчы Цэнтральнага РУУС сталіцы і запрасіў да сябе для складання пратаколу.
Членов Движения "За Свободу" будут судить за участие в митинге против российской военной базы |
|||
| 07.10.2015 19:03 | 3106 просмотров | Минск | |
