


Некалькі дзясяткаў чалавек прыехалі на імпрэзу. Сярод іх — баранавіцкія краязнаўцы Міхась Бернат, Мікалай Падгайскі, Міхаіл Загорскі, слонімскі дасьледчык Сяргей Чыгрын, гісторык Аляксандар Стральцоў-Карвацкі ды іншыя.
У часе мерапрыемства адбылася выстава артэфактаў часоў першай усясьветнай вайны, краязнаўцы распавялі пра сёньняшні стан пахаваньняў і аб пэрспэктывах іх добраўпарадкаваньня. Дасьледчыкі распавялі, што многія пахаваньні зусім ніякім чынам не пазначаныя, і гэта патрабуе пільнай увагі грамадзкасьці.
Арганізатар краязнаўчых чытаньняў, старшыня Баранавіцкай арганізацыі ТБМ, сябра рады Руху «За Свабоду» Віктар Сырыца распавёў:
«Тэма першай усясьветнай вайны зусім малавядомая, людзі ня ведаюць, што падзеі вайны сталёвым катком прайшлі па Баранавіцкай зямлі. Тры гады тут страшэнныя баі былі. У расейскай арміі было 10 адсоткаў беларусаў. Гэта недзе
Слонімскі краязнаўца Сяргей Чыгрын прывёз на канфэрэнцыю прэзэнтацыю здымкаў удзельніка першай усясьветнай вайны Язэпа Стаброўскага, які ваяваў у ваколіцах Баранавічаў і шмат фатаграфаваў.
Баранавіцкі краязнаўца Міхаіл Загорскі (у цэнтры) намаляваў мапу з пазначэньнем пахаваньняў часоў вайны
распавёў аб удзеле сваіх продкаў у першай усясьветнай вайне, аб іх лёсе, і аб пэрспэктывах захаваньня гістарычнай памяці пра згаданыя падзеі.
Дасьледчыкі распавялі, што будуць імкнуцца паўзьдзейнічаць на мясцовыя ўлады дзеля адзначэньня месцаў вайсковых сутычак і пахаваньняў часоў першай усясьветнай вайны.
Радыё «Свабода», фота Віктара Сырыцы для сайта Pyx.by
