Новости Новости Беларуси

Женщин-членов избиркомов призвали не участвовать в фальсификациях

Женщин-членов избиркомов призвали не участвовать в фальсификациях

3570 просмотров Минск
Участницы инициативы «Женщины против фальсификаций» предлагают не участвовать в фальсификациях на выборах членам избиркомов, до 70% которых — женщины.

«У адказны момант падліку галасоў вас у чарговы ра хочуць зрабіць саўдзельнікамі працэсу фальсіфікацыі вынікаў. Дайце шанец нам усім. Давайце вернем слову выбару ягонае сапраўднае значэнне», — сказана ў звароце ад ініцыятывы.

Удзельнікі просяць ад сябраў выбаркамаў зрабіць усё для перадхілення падману і фальсіфікацыяў: сачыць за спробамі незаконнага ўкідвання бюлетэняў, далучыць да пратаколу камісіі сваё асабістае меркаванне, калі вы не згодныя з яе рашэннем, нагадаць назіральнікам пра магчымасць падыходзіць да камісіі пры падліку галасоў.

«Не дазваляйце нікому прымусіць вас парушыць вас закон, — кажуць удзельнікі ініцыятывы. — Зрабіце ўсё, што ад вас залежыць, каб галасы выбаршчыкаў былі падлічаныя сумленна, і вынік адлюстроўваў наш сапраўдны выбар».

У ініцыятыву «Жанчыны супраць фальсіфікацыяў» уваходзіць шэраг сябраў партыў і грамадскіх арганізацыяў: партыі левых «Справядлівы свет», аргкаму па ўтварэнні Партыі БХД, АГП, Партыя БНФ.

«Мы звяртаемся да жанчынаў-сябраў участковых выбарчых камісіяў. Ім ад 25 да 55 год, гэта сацыяльная група, адказная за адукацыю і выхаванне нашых дзяцей», — адзначыла на сённяшняй прэс-канферэнцыі намесніца старшыні Руху «За Свабоду» Галіна Скараход, якая прадастаўляе ў ініцыятыве нашую арганізацыю.

Па яе словах, ініцыятыва «Жанчыны супраць фальсіфікацыяў» спрабуюць данесці да сябраў выбаркамаў, што менавіта ад іх дзеянняў залежыць будучыня краіны.

Яна адзначыла, што ініцыятыва працуе з 2012 года, і ў яе ёсць і пазітыўны, і негатыўны досвед. «Раней мы прасілі кандыдатаў браць з сабой звароты і раздаваць іх сябрам выбаркаму, — адзначыла намесніца старшыні Руху. — Мы прайшлі з імі па ўсіх участках кандыдата Галіны Краўчанкі. Сябры выбаркамаў вельмі здзіўляліся, што за фальсіфікацыі існуе крымінальная і адміністратыўная адказнасць». Па яе словах, пры гэтым былі выпадкі, калі актыівістаў са зваротам затрымлівалі.

Теги: выбары, прэзідэнцкія выбары, назіранне, Жанчыны супраць фальсіфікацый, выборы, президентские выборы, наблюдение, Женщины против фальсификаций

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости