
Нагадаем, што шыльда з QR-кодам каля памятных камянёў была знішчана і выкінута ў смецце напачатку ліпеня, праз некалькі дзён пасля ўсталявання там новага барэльефу. Пасля звароту ў міліцыю сябра рады Руху «За Свабоду» Віктара Сырыцы міліцыя знайшла і затрымала падазронага ў хуліганстве.
«Гэта першы выпадак, калі міліцыя па маёй заяве знайшла і суд прыцягнуў злаўмысніка да адміністрацыйнай адказнасці», — распавёў сайту Pyx.by сябра рады Руху «За Свабоду» Віктар Сырыца.
Ён нагадаў, што ў Баранавічах вандалы неадгнаразова руйнавалі помнік ахвярам сталінскіх рэпрэсій па вуліцы Смаленскай, помнік памяці растрэла габрэяў у 1942 годзе ва ўрочышчы Гай пад Баранавічамі.
Па словах сябра Рады Руху, па рашэнні суда Каляса павінны выплаціць «адміністрацыйны штраф у памеры 1 млн. 800 тыс. рублёў».
