Новости Новости Беларуси

Талака ў гонар 355-х угодкаў пераможнай Палонкаўскай бітвы

Талака ў гонар 355-х угодкаў пераможнай Палонкаўскай бітвы

4031 просмотр Барановичи
Баранавіцкія актывісты Руха «За Свабоду» арганізавалі талаку па добраўпарадкаванні пляцоўкі, дзе ўсталяваны памятны знак у гонар Палонкаўскай бітвы 1660 года. З забруджанай тэрыторыі было вывезена 28 мяхоў смецця, а ля памятнага знака пасадзілі кветкі.

«Мясцовыя жыхары Палонкаўскага летніка (Баранавіцкі раён) ўтварылі тут вялікую сметніцу. А гэта гістарычнае месца, дзе войска Рэчы Паспалітай пад кіраўніцтвам гетмана Паўла Сапегі і ваяводы Стэфана Чарнецкага ўшчэнт разбіла армію маскоўскага ваяводы Івана Хаванскага», — распавёў сайту Pyx.by сябра Рады Руху «За Свабоду» Віктар Сырыца.

Па ягоных словах, «раённая жыллёва-камунальная гаспадарка своечасова не займаецца прыборкай тэрыторыі, і тут скапілася цэлая гара смецця».

«Таму ў гонар 355-х угодкаў Палонкаўскай бітвы мы вырашылі самастойна прыбраць тэрыторыю, каб нам не было сорамна перад героямі пераможнай Палонкаўскай бітвы», — патлумачыў Віктар Сырыца.

Ён дадаў, што грамадскасць горада будзе звяртацца да саміх людзей, ў раённую жыллёва-камунальную гаспадарку і міліцыю, каб спыніць «дзікунства і брыдкасць па засмечванню слаўнай гістарычнай мясціны».

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости