Імпрэза, якую будзе весці акцёр, вядучы «Падарожжаў дылетанта» Юрый Жыгамонт, адбудзецца на малой радзіме пісьменніка — у вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці.
У праграме — уласна ўшанаванне сёлетняга лаўрэата, імя якога будзе трымацца ў сакрэце да самай цырымоніі; выступ музыкі, аднаго з лаўрэатаў прэміі Лявона Вольскага; сяброўская бяседа ў дворыку былой школы Быкава.
Цырымонія ўручэння прэміі «За свабоду думкі» пачнецца 20 чэрвеня, у суботу, а
Што патрэбна для таго, каб узяць удзел у мерапрыемстве?
Усяго толькі запоўніць караценькую форму ТУТ і завітаць у любы дзень да пятніцы ўключна ад 11 да 19 гадзін у офіс Руху «За Свабоду» (Мінск, пр-т Незалежнасці,
Пытанні можна задаць па мінскім тэлефоне 2808863. +375 17
Даведкава:
Прэмія «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава заснаваная лідарам Руху «За Свабоду» ў 2008 годзе. Ідэя ўзнікла пасля атрымання Аляксандрам Мілінкевічам прэміі «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава, якую ўручае Еўрапарламент.
Прэміяй «За свабоду думкі» ўзнагароджваюцца асобы, якія праявілі сябе грамадскай і творчай дзейнасцю на карысць Беларусі і Свабоды.
Лаўрэатамі прэміі мінулымі гадамі станавіліся літаратары Рыгор Барадулін, Уладзімір Арлоў, палітык-літаратар Павел Севярынец, мастак Алесь Пушкін, краязнаўца Ада Райчонак, палітык-паэт Уладзімір Някляеў, музыка Лявон Вольскі і краязнаўца Алесь Белакоз, музыка Зміцер Вайцюшкевіч, мастак Алесь Марачкін, акцёр Віктар Шалкевіч.
«Лаўрэатаў прэміі „За свабоду думкі“ вызначае не Рух „За Свабоду“, а выбітныя людзi Беларусi. Спачатку, у 2008 годзе, быў складзены cпic з 50 найбoльш вядомых лiдараў думак, якія і вызначылі першых уладальнікаў прэміі. У наступныя гады iмёны пераможцаў сталі называць лаўрэаты папярэдніх гадоў. Такім чынам, журы кожны год папаўняецца аўтарытэтнымі асобамі. Лiчу такi прынцып вельмi справядлівым і аб’ектыўным», — кажа старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.
