Заява з нагоды абрання новага рэктара ЕГУ
Хоць выбары рэктара ЕГУ абвешчаны завершанымі, з іх вынікамі пагадзіцца немагчыма: шматмесячны працэс быў абсалютна не празрысты, суправаджаўся скаргамі кандыдатаў і непрадказальнымі зменамі правілаў гульні. Кіраўніцтва ЕГУ дэманстратыўна праігнаравала думкі акадэмічнай і студэнцкай супольнасцяў, асацыяцыі выпускнікоў і беларускай грамадскасці.
Лёс універсітэта трапіў ў рукі чалавека, які не толькі ніколі не займаўся беларускімі справамі, але нават не знаёмы з сітуацыяй у нашай краіне і ў рэгіёне. Пры яго ўдзеле ажыццяўляліся акадэмічныя рэпрэсіі супраць іншадумцаў, былі скампраметаваныя еўрапейскія універсітэцкія прынцыпы.
Установа, першапачаткова арыентаваная на выхаванне новай генерацыі свядомых грамадзян незалежнай краіны, канчаткова выйшла па-за межы інтарэсаў і ўплыву дэмакратычнай супольнасці Беларусі. З новым кіраўніцтвам яна ператвараецца ва ўніверсітэт каланіяльнага тыпу, камерцыйны праект, у якім беларусы выключаныя з удзелу ў прыняцці вызначальных рашэнняў.
З гэтае нагоды лічым неабходным заявіць, што ў сваім цяперашнім стане ЕГУ не дае падставаў надалей лічыць яго беларускім праектам. Падтрымка такога ўніверсітэта не можа ўспрымацца таксама як падтрымка дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі, паколькі дзейнасць кіраўніцтва ЕГУ дыскрэдытуе гэтыя каштоўнасці.
Заклікаем грамадзянскую супольнасць Беларусі прыступіць да неадкладных практычных захадаў дзеля стварэння эфектыўнага канкурэнтназдольнага Нацыянальнага ўніверсітэта, у якім еўрапейскасць будзе прынцыпам існавання, беларускасць — стратэгічным выбарам, а Беларусь — унікальным рэсурсам даследаванняў.
Прынцыпам дзейнасці новага ўніверсітэта мае стаць не «Больш беларусаў у Еўропу», а «Больш Еўропы ў Беларусь».
- Святлана Алексіевіч, пісьменніца, намінантка на Нобелеўскую прэмію 2013 і 2014
- Сяргей Антусевіч, намеснік Старшыні Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў
- Уладзімір Арлоў, пісьменнік
- Станіслаў Багданкевіч, доктар эканамічных навук, прафесар, экс-старшыня Нацбанка Беларусі
- Анжаліка Борыс, старшыня Галоўнай рады Саюза палякаў Беларусі
- Алесь Бяляцкі, праваабаронца, намінант на Нобелеўскую прэмію 2013 і 2014
- Яўген Вапа, старшыня Беларускага Саюза ў Польшчы, дырэктар радыё «Рацыя»
- Зміцер Вайцюшкевіч, спявак, музыка
- Андрэй Вардамацкі, прафесар, доктар сацыялагічных навук
- Тадэвуш Гавін, ганаровы старшыня Саюза палякаў Беларусі, доктар гуманітарных навук
- Людміла Гразнова, старшыня грамадскага аб’яднання «Праваабарончы альянс», кандыдат эканамічных навук
- Алег Гулак, старшыня Беларускага Хельсінскага Камітэта
- Віктар Дашук, кінарэжысёр, кінасцэнарыст, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, Народны артыст БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР
- Ірына Дубянецкая, акадэмічны дырэктар Беларускага Калегіума, доктар філасофіі, доктар тэалогіі
- Максім Жбанкоў, культуролаг, журналіст, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, экс-сябра Сената ЕГУ
- Ян Запруднік, доктар гісторычных навук, Беларускі Інстытут навукі і мастацтва, Нью-Ёрк
- Алесь Зарамбюк, Старшыня «Беларускага Дома», Варшава (сябра Руху «За Свабоду»)
- Сяргей Ісакаў, рэжысёр дакументальнага кіно
- Андрэй Казакевіч, дырэктар Інстытута палітычных даследванняў «Палітычная сфера», доктар палітычных навук, галоўны рэдактар часопіса Belarusian Political Science Review
- Святлана Калінкіна, шэф-рэдактарка газеты «Народная воля»
- Кася Камоцкая, спявачка
- Аляксандр Класкоўскі, палітычны аглядальнік, кіраўнік аналітычных праектаў БелаПАН
- Андрэй Клімаў, бізнэсмэн, палітык, літаратар, дэпутат Вярхоўнага Савета
13-га склікання Рэспублікі Беларусь - Іна Кулей, старшыня Камітэта «Салідарнасць» (сябра Рады Руху «За Свабоду»)
- Аляксей Ластоўскі, каардынатар аддзялення гісторыі Беларускага Калегіума, кандыдат сацыялагічных навук
- Андрэй Лаўрухін, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Нацыянальнага даследчага ўніверсітэта «Вышэйшая школа эканомікі», Санкт-Пецербург, экс-секратар Сената ЕГУ
- Жанна Літвіна, экс-старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў
- Алесь Лозка, старшыня РГА «Таварыства Беларускай Школы», кандыдат філалагічных навук, дацэнт
- Анатоль Лябедзька, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі
- Валер Мазынскі, рэжысёр тэатра і кіно, заслужаны дзеяч мастацтваў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР
- Алена Макоўская, кіраўнік МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»
- Леанід Міндлін, рэжысёр, сцэнарыст дакументальнага кіно
- Сяргей Навумчык, журналіст, каардынатар Апазіцыі БНФ у ВС
12-га склікання - Уладзімір Някляеў, паэт, палітык, экс-кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь
- Уладзімір Падгол, палітолаг, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт
- Міхаіл Пастухоў, прафесар, доктар юрыдычных навук, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь, экс-суддзя Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь
- Анджэй Пачобут, журналіст, публіцыст
- Барыс Пятровіч (Сачанка), старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў, галоўны рэдактар часопіса «Дзеяслоў»
- Алесь Пушкін, мастак
- Андрэй Саннікаў, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», экс-кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь
- Павел Севярынец, сустаршыня аргкамітэта Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі
- Алесь Смалянчук, прафесар Інстытута славістыкі Польскай Акадэміі Навук, доктар гістарычных навук
- Аляксандр Старыкевіч, галоўны рэдактар газеты «Салідарнасць», сябар Рады БНР
- Вольга Стужынская, дырэктар «Офіса за дэмакратычную Беларусь», Брусэль
- Івонка Сурвіла, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
- Аляксандр Тамковіч, журналіст
- Андрэй Фёдараў, эксперт па пытаннях замежнай палітыкі і бяспекі, кандыдат фізіка-матэматычных навук (сябра Рады Руху «За Свабоду»)
- Андрэй Хадановіч, паэт, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра
- Вячаслаў Хадасоўскі, шэф-рэдактар газеты «Беларусы і рынак»
- Ірына Халіп, журналістка
- Уладзімір Халіп, кінадраматург, сцэнарыст
- Серж Харытонаў, прэзідэнт Асацыяцыі выпускнікоў ЕГУ, супрацоўнік групы па развiццi спецыяльнай адукацыi на Блiжнiм Усходзе пад патранажам Катарскага фонда па адукацыi
- Юры Хашчавацкі, кінарэжысёр
- Павел Церашковіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, экс-старшыня Сената ЕГУ
- Віктар Шалкевіч, бард, акцёр
- Станіслаў Шушкевіч, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, экс-старшыня Верхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
- Ніна Шыдлоўская, каардынатарка Культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!»
- Аляксей Янукевіч, старшыня партыі БНФ
