У параўнанні з 2010 годам зараз беларуская апазіцыя засталася без падрымкі грамадзянскай супольнасці, кажа Пётр Кузняцоў.
«Калі да 2010 года грамадзянская супольнасць мабілізоўвалася ў накірунку прэзідэнцкіх выбараў і пасля 2010 года моцна праявіла ў кампаніях салідарнасці, то зараз грамадзянская супольнасць жыве ўжо сваім жыццём», — патлумачыў актывіст Руху «За Свабоду».
