«Ад нас адышоў Аляксандр Надсан. Незваротная страта для Беларусі і беларусаў», — напісаў з гэтай нагоды ў сябе ў Facebook старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.
Па ягоных словах, яны пазнаёміліся, «25 гадоў таму, калі ён наведваў Гародню».
«Мне пашчасціла быць у ягонай бібліятэцы-музеі ў Лондане. З ім заўсёды хацелася сустрэцца зноў і было цяжка развітвацца. Глыбока інтэлігентны, цёплы, адкрыты і прыцягальны чалавек, Аляксандр Надсан жыў Беларуссю, яна была сэнсам ягонага існавання», — падкрэсліў старшыня Руху.
«Светлая памяць Вялікаму Беларусу!» — заключыў Мілінкевіч.
