«Мінулі пяць гадоў, як у авіякатастрофе загінулі Лех і Марыя Качыньскія і іншыя прадстаўнікі польскай палітычнай эліты», — нагадаў у сваім Facebook Аляксандр Мілінкевіч.
Па ягоных словах, як палітык Качыньскі «цвёрда прытрымліваўся „ягайлаўскай канцэпцыі“: Польшча павінна ўзмацняцца за кошт умацавання незалежнасці і нацыянальнага адраджэння суседзяў, у тым ліку і Беларусі».
«Яму ніколі не прыходзіла ў галаву такая распаўсюджаная яшчэ нядаўна на Захадзе думка, што свабоду і дэмакратыю да нас трэба несці праз Маскву», — дадаў старшыня Руху.
Пры гэтым, ён падкрэсліў, што «Качыньскі бараніў тое, што ён лічыў важным для сваёй радзімы», але «рабіў гэта, не парушаючы правілаў маралі, у аснове ягоных учынкаў ляжалі каштоўнасці і прынцыпы».
«Лех Качынскі многае бачыў далей за іншых», — заключыў Мілінкевіч.
