Новости Аналитика

Россия может использовать своего кандидата, чтобы устроить здесь провокации

Россия может использовать своего кандидата, чтобы устроить здесь провокации

3320 просмотров
Лидер Движения «За Свободу» Александр Милинкевич так прокомментировал решение оппозиционной «семерки» не проводить конгресс демократических сил.

«Рэсурс нумар адзін у такіх кампаніях, як прэзыдэнцкая, — гэта час. Ня грошы, ня людзі, а час. І час страшна страчаны.

І нават калі сёньня прыняць рашэньне аб правядзеньні кангрэсу, я ня бачу, як гэта зрабіць, бо трэба правесьці мноства сходаў па ўсіх рэгіёнах. Таму мы і ўстрымаліся ад удзелу ў гэтай кампаніі і пэрсанальна, і арганізацыяй.

На жаль, так атрымалася. Адказнасьць не перамагла, а хутчэй амбіцыі, не знайшлі супольнай мэты.

А ў выніку — розныя калёны. Гэта кепска, бо „рознымі калёнамі“ — гэта слабыя кампаніі, бо ў нас сілаў усіх разам, дай Божа, ёсьць на адну прыстойную.

Таму, па-першае, падзяленьне людзкога патэнцыялу.

Па-другое — грамадзтва не мабілізуецца, калі няма аднаго. У аўтарытарнай краіне мусіць быць адзін. Калі будзе дэмакратыя, нам не патрэбны будзе адзіны кандыдат. Цяпер вельмі патрэбны. Грамадзтва кепска адрэагуе. Скажа — як іх дапусьціць да ўлады, калі яны ня ўмеюць дамаўляцца нават у такіх умовах?

Трэці кепскі фактар — тое, што Расея, якая на кожных выбарах мае свой сцэнар, і гэты сцэнар скіраваны на падзяленьне прабеларускіх і праэўрапейскіх сілаў, на застрашваньне Лукашэнкі, — можа выкарыстаць свайго магчымага кандыдата, свае грошы на тое, каб тут зрабіць правакацыю, і вядома, чым яна можа скончыцца. Гэта таксама кепска».

Аляксандар Мілінкевіч пракамэнтаваў на радыё «Свабода» і рашэньне Ўладзімера Някляева сысьці з апазыцыйных структураў:

«Шкада, бо патэнцыял у яго вялікі і раскручаны, і многія людзі працавалі. Яму варта было б заставацца. Але гэта яго асабістае рашэньне, нельга даваць парады чалавеку. Ён выдатны паэт, і, можа, ён хоча засяродзіцца на гэтым. Я шкадую, што ён вырашыў адыходзіць. Я не лічу, што, маўляў, старым трэба сысьці, тады моладзь тут так расквітнее. Але моладзі ніхто не замінае. І старэйшае пакаленьне, калі нават не на першых ролях ідзе, яно вельмі карыснае, калі стаіць побач. Але мне цяжка даваць парады, бо я сам сказаў, што мы ўстрымліваемся ад удзелу ў кампаніі з прычыны неабраньня адзінага».

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости