— Мы неаднаразова звярталіся да камунальшчыкаў з просьбай усталяваць у рабочых інтэрнатах лічыльнікі вады, аднак сутыкаліся з неразуменнем. Нягледзячы на тое, што людзі гатовыя былі цалкам аплаціць паслугі і кошт вадамерараў, у ЖЭСе заяўлялі, што гэта тэхнічна вельмі складана і немэтазгодна. Канешне такая пазіцыя выглядае досыць дзіўнай, улічваючы, што на дзяржаўным узроўні праводзіцца палітыка энэргазберажэння. Падобна на тое, што пасля звароту ў Міністэртсва ЖКГ справа зрушылася з месца. У прынцыпе, яны «ўжо ня бачаць» праблемы, і не супраць усталяваць лічыльнікі, толькі трэба каб кожны напісаў кватэраздымшчык напісаў заяву на ўсталяванне. Цяпер камунальшчыкі нават гатовыя даць растэрміноўку на аплату кошту лічыльнікаў, — распавядае актывіст Руху «За Свабоду» Сяргей Трафімчык.
Днямі начальнік ЖЭСу правёў сустрэчу з жыльцамі інтэрнату № 2, дзе распавёў пра ўмовы ўсталявання лічыльнікаў вады. Прадстаўнікі з раённай ЖКГ і абласнога ўпраўлення ЖКГ сустрэліся з актывістам Руху «За Свабоду» і запэўнілі што не супраць усталявання лічыльнікаў, але прапанавалі для пачатку выпрабаваць гэта на адным паверсе інтэрната.
Перапіска з установамі ЖКГ розных узроўняў, якая пачалася яшчэ ў лістападзе мінулага году, нарэшце пачала даваць плён.
