Ён адзначыў, што інфармацыя пра затрыманьні сьведчыць пра тое, што любое, нават дазволенае мерапрыемства, нясе патэнцыйную пагрозу для ўдзельнікаў.
Адносна таго, трэба ці ня трэба было ісьці да плошчы Бангалор, Юрась Губарэвіч у інтэрвью радыё «Свабода» сказаў:
«Кожны год гучаць розныя меркаваньні, нехта з моладзі кажа, што мы ніколі туды ня пойдзем, гэта месца не для нас. Але тым ня менш сёньня да плошчы Бангалор дайшлі ня менш за 80% удзельнікаў шэсьця. Той фармат, якім яно завершылася, таксама быў прымальны для ўсіх. Людзі не пайшлі на пляцоўку, агароджаную турнікетамі, а пайшлі сьвяткаваць далей сваімі кампаніямі. Тут самае галоўнае не канчатковая кропка маршруту, а тое, што мы ўсе разам здолелі прайсьці цэнтральнымі вуліцамі гораду і паказаць, што нас многа».
