Новости Аналитика

Четыре принципа приватизации

Четыре принципа приватизации

3445 просмотров
4 марта в офисе Движения «За Свободу» произошло обсуждение возможных общих подходов к приватизации оппозиционных сил в рамках сотрудничества «Углубленный диалог».

Дыскусіі папярэднічаў выступ вядомага эканаміста Сяргей Чалага. Ён адзначыў, што сёння мы хутчэй назіраем працэс рэпрыватызацыі, калі дзяржава вяртае сабе ў рукі часткова прыватызаваныя раней прадпрыемствы.

На думку эксперта, цяперашні крызіс вымагае пэўных захадаў — у тым ліку датычна буйных дзяржаўных прадпрыемстваў, з дапамогай прыватызацыі якіх можа быць забяспечаны эканамічны рост. Цяпер жа яны пераважна працуюць неэфектыўна, і пры гэтым на іх робяцца вялікія фінансавыя ўліванні дзеля перадухілення беспрацоўя і сацыяльнай нпружанасці. Насамрэч, па сутнасці, заробкі на стратных прадпрыемстваў выглядаюць як дапамога па схаваным беспрацоўі.

Аднак перад правядзеннем прыватызацыі перадусім неабходна выявіць дзяржаўныя прадпрыемствы-зомбі альбо жывыя, што можна зрабіць, скарачаючы субсідаванне. Прычым часу не так шмат, бо шэраг прадпрыемстваў могуць стаць нерэфармавальнымі.

Намесніца старшыні Руху «За Свабоду» Галіна Скараход па выніках дыскусіі прадстаўнікоў апазіцыі распавяла Pyx.by, што агульная мэта прыватызацыі — гэта падвышэнне эфектыўнасці эканомікі, і з гэтым усе пагадзіліся:

«Удзельнікі абмеркавання таксама падтрымалі чатыры прынцыпы прыватызацыі, — дадала яна. — Праца прыватызацыі павінна рэгулявацца законам. Прыватызацыя павінна быць празрыстай, у ёй не павінна быць карупцыйных схемаў. І нарэшце, патрэбныя рэальная ацэнка аб’ектаў прыватызацыі і адкрытая канкурэнцыя сярод пакупнікоў».

Галіна Скараход патлумачыла, што прадстаўнікі апазіцыі дамовіліся, што ў выпрацоўцы агульнага дакументу вырашылі выкарыстаць новыя падыходы: будуць выкладзеныя усе выказаныя пазіцыі, першымі будуць ісці прынцыпы, якія падтрымалі ўсе, затым капрамісныя рашэнні, а апошнімі — тыя, па якіх дамовіцца не атрымаецца.

Удзельнікі «Паглыбленага дыялогу» цяпер узялі паўзу для працы з дакументам, дадала намесніца старшыні Руху «За Свабоду», наступная сустрэча пройдзе ў другой палове сакавіка.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости