«У Расіі чамусці не забіваюць палітыкаў, што падтрымліваюць уладу. Гінуць яе непахісныя апаненты. Гебельсаўская прапаганда нараджае фашызм, фашызм забівае Нямцова. Партыя вайны цынічна дэманструе сваю ўсемагутнасць», — так пракаментаваў трагічную навіну лідар Руху Аляксандр Мілінкевіч.
«Жудасна, антычалавечна і подла будаваць уладу і палітыку на агрэсіі, гвалце і хлусні. Забойства Нямцова — вынік палітыкі Крамля, які адурманьвае ўласны народ, адбірае права і шанец расейцаў на цівілізаванае і гуманнае развіццё. Паклон тым жыхарам Расіі, што, як Барыс Нямцоў, самаахвярна супрацьстаяць маразму і цемрашальству», — кажа намеснік старшыні арганізацыі, палітолаг Алесь Лагвінец.
