Пры гэтым ацэнка ЗША сітуацыі з дэмакратыяй і правамі чалавека ў нашай краіне не змянілася і супадае з пазіцыяй ЕС.
«На сёння вялікі ўплыў на развіццё адносінаў з Беларуссю аказвае сітуацыя у рэгіёне. Ёсць разуменне, што дапамога з захаваннем незалежнасці краінаў рэгіёна (у т.л. і Беларусі) — добры падмурак для паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека і дэмакратыі», — патлумачыў Губарэвіч.
Але, дадаў першы намеснік старшыні Руху, «стаўленне да Беларусі будзе вызначацца не толькі сітуацыяй у рэгіёне».
У сустрэчы з намеснікам памочніка Дзяржсакратара ўдзельнічала кіраўніцтва шэрагу апазіцыйных структураў: БНФ, АГП, БСДП (Г), БХД, а таксама эксперты.
