Нагадаем, трэцяе пытанне «Народнага рэферэндуму» гучыць так: «Ці падтрымліваеце вы курс на эканамічную інтэграцыю, асацыяцыю і стварэнне бязвізавай прасторы з Еўрапейскім Саюзам?».
«Кантакты з аб'яднанай Еўропай цывілізуюць уладу. Дапаможам уладзе цывілізавацца», - заявіў палітолаг, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец, які на слуханнях выступаў у якасці эксперта.
Удзельнікі абмеркавалі магчымыя выгады ад асацыяцыі з Еўрасаюзам і візавай лібералізацыі. Асабліва шмат пытанняў было пра малы памежны рух. Людзі сярод іншага запытваліся, чаму ў Лідзе амбасада Літвы не адкрывае чаканы многімі візавы цэнтр.
Слуханні вёў намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў, з вітальным словам выступіў першы намеснік Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, прысутнічаў каардынатар кампаніі «Гавары праўду» па Гродзенскай вобласці Зміцер Бандарчук.

#рэферэндум
