Новости Новости Беларуси

В Минске почтили память Калиновского

В Минске почтили память Калиновского

3551 просмотр Минск
Акция памяти Кастуся Калиновского состоялась на одноименной улице, где недавно было установлена памятная доска в честь национального героя. Именно сегодня, 2 февраля, - 177-я годовщина со дня его рождения.

Усклалі кветкі і запалілі свечку актывісты Руху “За Свабоду” разам з першым намеснікам старшыні Юрасём Губарэвічам мастак Мікола Купава і неабыякавыя да памяці героя мінчукі.

“Мікола Ермаловіч казаў, што дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага трэба адзначаць рэгулярна і маштабна, і мы па магчымасці гэтаму запавету верныя. Але з іншага боку такую шыльду ніякі самадзейнік не паставіць. Гэта зроблена з ініцыятывы Мінгарвыканкама”, - адзначыў Мікола Купава.

Мастак узгадаў, што ў 1988 годзе, калі ўсталявалі шыльду ўпершыню, тут на адкрыцці была процьма народу. Потым шыльда знікла. І вось паўтары гады таму павесілі гэтую новую шыльду. Яе ўсталявалі без урачыстасцяў, незаўважна.

Юрась Губарэвіч заўважыў, што пакуль шанавання Каліноўскага з боку ўладаў не назіраецца, хутчэй наадварот:

“З аднаго боку ў Мінску ўсталявалі шыльду (хаця постаць Каліноўскага безумоўна заслугоўвае помніка), з іншага боку ўдзельнікі акцыі памяці на радзіме Каліноўскага ў Свіслачы спазналі адміністратыўны пераслед. Вось так улада дэманструе сваё стаўленне да памяці нацыянальнага героя”.

“Праз пару год памяць пра Каліноўскі будзе надзвычай актуальна, тады можа і ўшануюць яго годным чынам”, - выказаў меркаванне ўдзельнік ускладання кветак Максім. //"Салідарнасць"

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости