Пасяджэнне адбылося 25 студзеня.
«Размаўлялi пра балючыя рэчы: якасць камунальных паслугаў, энергазберажэнне, абарону навакольнага асяроддзя ад забруджвання адыходамі хатняй гаспадаркі», - распавяла Pyx.by намесніца старшыні Руху «За Свабоду» Галіна Скараход.
Па яе словах, пры гэтым, «раз-пораз узнікалі паралелі памiж якасцю абслугоўвання i карупцыйнымi схемамi перакрыжаванага субсiдыявання камунальнай гаспадаркi».
«Ужо даўно нiхто не спадзяецца на жэсаўскiх майстроў, усе намагаюцца лiквiдаваць недаробкi самi альбо шукаць прафесiйных майстроў у прыватных фiрмах. Таму зразумела, што адказы трэба шукаць у комплексе мераў, якiя могуць паспрыяць паляпшэнню становішча ў гэтай галiне», - патлумачыла Галіна Скараход.
Перш за ўсё, лічыць яна, гэта барацьба з карупцыяй шляхам, прапанаваным партыямi i грамадскiмi арганiзацыямi у сумеснай антыкарупцыйнай платформе.
«Вельмi важна, што гэтыя мерапрыемствы праводзяцца з улiкам iнтарэсаў усiх сталых удзельнiкаў - партый i арганiзацый - па схеме, калi кожны можа прапанаваць тэму дыcкусii для наступнага пасяджэння», - падкрэсліла намесніца старшыні Руху.
Іх мэтай з'яўляецца «умацаванне сацыяльнага статусу жанчыны як прыхiльнiка i актара ў сферы грамадскiх i палiтычных пераўтварэнняу у краiне», заключыла Галіна Скараход.
