Новости Новости Движения

Аляксандр Мілінкевіч бярэ удзел у прадстаўнічай канферэнцыі, арганізаванай групай ЕНП у Еўрапарламенце

Аляксандр Мілінкевіч бярэ удзел у прадстаўнічай канферэнцыі, арганізаванай групай ЕНП у Еўрапарламенце

4703 просмотра
Лідэр Руху «За Свабоду» выступіў на сесіі, прысвечанай выклікам і перспектывам праграмы Усходняга партнёрства.

Канферэнцыя, арганізаваная групай Еўрапейскай Народнай партыі у Еўрапарламенце з’яўляецца сустрэчай бюро групы на вышэйшым узроўні. У ёй удзельнічаюць старшыня Еўрапарламенту Ежы Бузэк, старшыня групы ЕНП у Еўрапарламенце Жозеф Доль, а таксама вялікая колькасць дэпутатаў Еўрапарламента.

Тэматыка сустрэчы — праграмныя палажэнні і асноўныя накірункі далейшай палітыкі ЕНП. У прыватнасці, сярод тэмаў канферэнцыі — рэалізацыя праграмы Усходняга партнёрства, ацэнка выклікаў і перспектываў для еўрапейскага кантыненту, стратэгія пабудовы у Еўразвязе сацыяльнай рынкавай эканомікі, якая дазволіць стварыць дадатковыя працоўныя месцы, пытанне змагання супраць арганізаванай злачыннасці і карупцыі, а таксама шляхі вырашэння гэтай праблемы на узроўні ЕЗ.

Аляксандр Мілінкевіч разам Ежы Бузэкам і прэм’ерам Арменіі Тыгранам Саргсянам выступіў на сесіі, прысвечанай Усходняму партнёрству.

Лідэр Руху «За Свабоду» у сваім выступе засяродзіўся на задачах і выкліках УП, коратка ацаніў сітуацыю ў Беларусі і выказаўся наконт прадстаўніцтва нашай краіны ў Еўранэсце. Аляксандр Мілінкевіч даў ацэнку апошнім мясцовым выбарам і заявіў, што беларускія улады не маюць палітычнай волі, каб дазволіць беларускаму народу выбіраць сваіх прадстаўнікоў. На яго думку, змены ў Выбарчы кодэкс мелі касметычны характар і не наблізілі Беларусь да еўрапейскіх стандартаў. Аляксандр Мілінкевіч падкрэсліў, што толькі пасля свабодных, сумленных выбараў можна абмяркоўваць легітымнасць беларускага парламенту.

На канферэнцыі лідэр Руху «За Свабоду» таксама абмеркаваў пытанні прадстаўніцтва ў Еўранэсце з прэм’ерам Арменіі і правёў шэраг іншых сустрэчаў.

Аляксандр Мілінкевіч падзякваў за цікавасць да Беларусі і выказаў спадзеў на далейшае эфектыўнае супрацоўніцтва з самай буйной фракцыяй Еўрапарламенту.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости