Сябру Партыі БНФ і Руху "За Свабоду" прыйшла позва ў Лідскі раённы суд на 8 сстудзеня. У сваю чаргу актывіст адмовіўся туды ехаць і прапанаваў разгледзець справу без яго непасрэднага ўдзелу, спаслаўшыся на недавер да суда, які бярэцца разглядаць падобныя справы:
- Калі беларуса судзяць за беларускі сцяг у Беларусі, то я маю пэўны сумніў, што гэта беларускі суд. Прысутнічаць на такім судзе я лічу немэтазгодным і абразлівым для сябе.
Па аналагічнай позве, напрыканцы снежня ўжо быў асуджаны сябра Партыі БНФ з Бярозаўкі, каардынатар Руху "За Свабоду" па Гродзенскай вобласці – Сяргей Трафімчык. Справа актывіста таксама разглядался без яго асабістага ўдзелу. Вынік паседжання Лідскага раённага суда тады быў – штраф у тры мільёны рублёў. //Радыё "Рацыя"
