«Мы ведаем спадарыню Алену як таленавітую праваабаронцу і шчыра падтрымліваем яе актыўную грамадзянскую пазыцыю. Вельмі шкадуем, што стан справаў у нашай краіне не дае магчымасьці працаваць тут людзям, якія імкнуцца да станоўчых пераменаў у нашым грамадстве. Спадзяемся на яе хуткае вяртанне і надыход лепшых часін, калі да нас свабодна будуць прыязжаць разумныя, адукаваныя, таленавітыя, шчырыя людзі і працаваць у вольнай Беларусі. Таму мы далучаемся да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці краіны ў справе падтрымкі Алены Танкачовай», — паведаміла грамадская актывістка Анжаліка Камбалава.
Праваабаронца Сяргей Гоўша адзначыў, што баранавіцкія актывісты накіруюць асобны зварот на імя начальніка па грамадзянству і міграцыі МУС РБ Аляксея Бегуна з мэтаю пераглядзець рашэнне і аднавіць від на жыхарства ў Беларусі Алены Танкачовай, піша «Вясна».
Калектыўны зварот падпісалі: ПЦ «Вясна» — Гоўша Сяргей, «ТБМ» — Ярашэвіч Галіна, «БАЖ» — Белы Алесь, «АГП» — Камбалава Анжэла, Рух «За свабоду» — Сырыца Віктар, «БХД» — Малашчанка Таццяна, «БСДП» — Болбат Вячаслаў.
http://spring96.org/be/news/74137
