«Самыя карумпіраваныя галіны — гэта будаўнічая, ЖКГ і чынавецтва», — лічыць Галіна Скараход.
Яна лічыць, што тыя папраўкі ў антыкарупцыйнае заканадаўства, якое прапануюць сёння, — гэта спроба зашыць кафтан, які, колькі яго не зашывай, усё роўна застаецца дзіравым.
«Праблема ў адсутнасці маралі, маральных традыцый і нават, як я лічу, адсутнасці маральнага кодэксу», — зазначыла намесніца старшыні Руху «За Свабоду».
«Закон сам па сабе нічога не дае, калі сістэма застаецца такой, якая яна ёсць», — дадала Галіна Скараход.
