«Мы, удзельнікі Беларускай Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, выказваем сваю занепакоенасць з нагоды анулявання віду на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь праваабаронцы, старшыні Праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend Алены Танкачовай», — адзначылі прадстаўнікі нацыянальнай платформы.
Па іх словах, грамадзянка РФ Танкачова жыве ў Беларусі с 1985 года, «фармальнай падставай для скасавання віду на жыхарства з’яўляюцца факты парушэння Аленай Танкачовай правілаў дарожнага руху (нязначнае перавышэнне хуткасці)». «Мы ведаем спадарыню Танкачову як актыўнага дзеяча грамадзянскай супольнасці, кваліфікаванага спецыяліста, лідара праваабарончай арганізацыі», — адзначылі падпісанты.
«Мы лічым, што такое рашэнне аб ануляванні віду на жыхарства, а таксама пагроза высылкі з тэрыторыі нашай краіны ёсць палітычна матывананай непрапарцыйнай санкцыяй у параўнанні з небяспекай здзейсненага правапарушэння. Рэальнай падставай высылкі з’яўляецца грамадска-палітычная пазіцыя і актыўная праваабарончая дзейнасць Алены Танкачовай», — падкрэслілі аўтары звароту.
Яны просяць беларускія ўлады аднавіць віду на жыхарства ў Беларусі Алены Танкачовай, дыпламатаў паспрыяць у гэтым, грамадзянскую супольнасць праявіць салідарнасць, паведамляе сайт Eurobelarus.
