Як паведаміў БелаПАН Лябедзька, сустрэчы ў падобным фармаце не праводзіліся з 2010 года. Ён адзначыў, што прадстаўнікі дэмакратычных сіл Беларусі прадэманстравалі «досыць кансалідаваную пазіцыю».
«Наша агульнае пасланне заключалася ў тым, што вырашаць сітуацыю ў Беларусі трэба праз сумленныя і свабодныя выбары, праз выкананне Беларуссю абавязацельстваў, узятых у межах АБСЕ. Калі выбары будуць сумленныя і свабодныя, мы гатовы прызнаць іх вынікі, якія б яны ні былі. Трэба ствараць шырокую кааліцыю, уздзейнічаць усімі магчымымі метадамі на беларускія ўлады», — заявіў палітык.
Акрамя таго, дадаў ён, на сустрэчы абмяркоўвалася пытанне дыялогу ЕС з уладамі. Лідар АГП выказаў меркаванне, што «набліжэнне прэзідэнцкай кампаніі будзе павышаць цікавасць дыпламатаў да такога кшталту сустрэч».
