Новости Беларусь и Мир

Мілінкевіч: Чым бліжэй Беларусь да Еўропы, тым далей ад агрэсара-Расіі

Мілінкевіч: Чым бліжэй Беларусь да Еўропы, тым далей ад агрэсара-Расіі

2935 просмотров Брюссель
Афіцыйны Мінск спрабуе заняць нейтральную пазіцыю ў расійска-украінскім канфлікце, нягледзячы на крытычную залежнасць ад Расіі, заявіў сёння на саміце Еўрапейскай народнай партыі старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

«Лукашэнка спрабуе заняць нейтральную пазіцыю адносна вайны ва Укрaіне, нягледзячы на крытычную залежнасць ад Расіі. Гэта добры шанец, каб пашырыць адносіны Еўразвяз - Беларусь. Дыялог павінен быць крытычны і абумоўлены. Але не ізаляцыя краіны», - адзначыў Аляксандр Мілінкевіч.

Чым бліжэй да Еуропы, тым далей ад агрэсара-Расіі, якая любымі спосабамі спрабуе рэалізаваць ідэю-фікс крамлёўскай эліты - аднаўлення імперыю, дадаў старшыня Руху «За Свабоду».

На ягонае меркаванне, «Масква вядзе шавініcтычную, мілітарыскую, гебельсаўскую прапаганду татальнай ілжы».

«Расійска-украінская вайна моцна паўплывала на Беларусь. Перад ваенным канфліктам амаль палова беларусаў выступала за ўступленне Беларусі у ЕЗ. Сёння такіх людзей у два разы менш», - адзначыў Аляксандр Мілінкевіч.

Па ягоных словах, сёння гэтаксама ж «аслабла жадання рабіць рэформы, большасць хоча жыць у «беларускай Швейцарыі», у стабільнасці, у міры».

«Крамлёўская вайна за былыя савецкія рэспублікі пачалася не пасля Майдана, а шэсць гадоў таму, калі Масква напала на Грузію і aнэксавала Паўднёвую Асетыю і Абхазію. Захад не знайшоў у сябе сілаў рашуча супрацьстаяць агрэсіі. Грузія, Украіна ... хто наступны?» - запытаўся старшыня Руху «За Свабоду». Ён дадаў, што тут быў тэст для Пуціна, які зразумеў, што Захад разгубіўся ад нахабства: Украіна пачыналася тады.

«Гаспадар Крамля разумее толькі cілу. Дыпламатыю, кампраміс ён успрымае як слабасць. Захад не мае права аслабляць санкцыі, пакуль Расія не выведзе свае войскі з Украіны», - падкрэсліў Мілінкевіч.

Ён чакае, што Еўразвяз і ЗША будуць быць кансалідаванымі, цвёрдымі, паслядоўнымі.

«Еўропа павінна падтрымаць незалежнасць Украіны, Грузіі, Малдовы, Беларусі, краінаў Усходняга партнёрства - дапамогай у эканамічных і caцыяльных рэформах, пашырэннем aбменаў, спрашчэннем візавага рэжыму і інш. Незалежнасць былых савецкіх рэспублікаў - самыя эфектыўныя лекі супраць расейскага неаімперыялізму», - адзначыў палітык.

«Галоўнае - адкрыць грамадствам гэтых краінаў Еўропу, захаваць смак Еўропы. Болей Еўропы у Беларусь!» - заключыў Аляксандр Мілінкевіч.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости