Новости Новости Движения

Аўтуховіча і яго паплечнікаў пакаралі пазбаўленнем волі

Аўтуховіча і яго паплечнікаў пакаралі пазбаўленнем волі

4223 просмотра
У Мінску абвешчаны прысуд фігурантам справы ваўкавыскіх прадпрымальнікаў.

Паводле рашэння Вярхоўнага суда, Мікалай Аўтуховіч асуджаны да пяці гадоў і двух месяцаў калоніі, Уладзімір Асіпенка і Аляксандр Ларын — да трох гадоў, Міхаіл Казлоў — да двух гадоў. Усе пакараныя па артыкулу «за незаконныя дзеянні са зброяй».

Да будынку Вярхоўнага суда падтрымаць вязняў сумлення прыйшлі вядомыя палітыкі, актывісты палітычных і грамадскіх арганізацый (Рух «За Свабоду», БХД, МФ ды іншыя), прадстаўнікі дыпламатычных місій, ды проста неабыякавыя людзі.

Некалькі дзесяткаў чалавек не змаглі трапіць у залю паседжанняў — не хапіла месцаў. Людзі каля трох гадзін стаялі на ганку будынка Вярхоўнага суда, каб падтрымаць такім чынам падсудных. Калі быў вынесены прысуд, тыя, хто прынёс з сабой кветкі, на знак пратэсту усклалі іх на прыступкі будынка. Актывісты разгарнулі партрэты Аўтуховіча і голасна выказвалі сваё абурэнне несправядлівым пакараннем.

Некалькі чалавек былі затрыманыя. Ім інкрымінуюць дробнае хуліганства.

Нагадаем, напярэдадні абвяшчэння прысуду лідэр Руху «За Свабоду» заявіў, што справа Мікалая Аўтуховіча мае палітычны і заказны характар. Мікалай Аўтуховіч ды іншыя абвінавачаныя па гэтай справе з’яўляюцца вязнямі сумлення. Грамадзянская супольнасць муісць аб’яднаць свае намаганні для вызваленьня ўсіх беларускіх палітычных вязьняў і спынення палітычных рэпрэсіяў у Беларусі.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости