Ён першы з цыклу дыскусій, якія будуць арганізаваныя ў межах «Народнай праграмы» па пытаннях, якія прапаноўваліся людзьмі на «Народны рэферэндум», але не ўвашлі ў ягоны Топ-6.
Нагадаем, яго арганізатары ў свой час паабяцалі, што яны будуць абмеркаваныя ў межах «Народнай праграмы», ініцыяванай Рухам «За Свабоду» для выпрацоўкі «дарожных мапаў» рэформаў у розных сферах.
20 кастрычніка эксперты з прадстаўнікамі шэрагу палітычных партый і грамадскіх арганізацый абмяркуюць плюсы і мінусы таго, што дала насельніцтву прыватызацыя жылля, а таксама магчымасці рэфармавання ЖКГ паводле еўрапейскага досведу.
«У прыватнасці, мы абмяркуем, як пазбегнуць адключэння ацяплення і гарачай вады ва ўласнай кватэры, на што спадзявацца ўзімку, калі намеры дзяржавы датычна стоадсоткавай аплаты здзейсняцца. Галоўным экспертам выступіць старшыня Міжнароднай асацыяцыі менеджменту нерухомасці Генадзь Калёнаў», — распавяла намесніца старшыні Руху «За Свабоду» Галіна Скараход.
#рэферэндум
