Перад гэтым праводзілася адмысловае рэйтынгавае галасаванне па спісе з пяці палітыкаў, і большасць дэлегатаў з’езда выказаліся за тое, каб падтрымаць у якасці адзінага кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2015 году старшыню Руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча.
Вынікі галасавання: Аляксандр Мілінкевіч — 68 галасоў, Мікалай Статкевіч — 21, Алена Анісім — 20, Уладзімер Някляеў — 14, Анатоль Лябедзька — 1.
Нагадаем, адзіны кандыдат ў прэзідэнты ад апазіцыі будзе абраны на Кангрэсе дэмакратычных сілаў.
