Новости Новости Беларуси

Кто среди депутатов самый смелый?

Кто среди депутатов самый смелый?

3247 просмотров Минск
Представители «Народного референдума» будут стараться встретиться с каждым депутатом, чтобы найти хотя бы одного смелого, который бы инициировал рассмотрение в парламенте вопроса о назначении референдума, заявил один из лидеров кампании «Народный референдум», первый заместитель председателя Движения «За Свободу» Юрий Губаревич.

Першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч прадставіў журналістам адмысловы зварот да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі — ён будзе накіраваны кожнаму з іх.

«Мы пастараемся сустрэцца з кожным з іх. Каб знайсці сярод дэпутатаў хаця б аднаго смелага, які б ініцыяваў разгляд у парламенце пытання аб прызначэнні рэферэндуму на гэтай сесіі. Палата прадстаўнікоў не раз у рэкордна хуткія тэрміны прымала патрэбныя рашэнні: імгненна, напрыклад, прагаласавалі да Дамову аб Еўразійскім саюзе, за дзень прымаўся бюджэт. Мы дадзім ім болей часу здаць іспыт перад народам», — адзначыў ён.

Лідар кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў сказаў, што сёння настроі беларускага грамадства можна акрэсліць коратка — «абы не было вайны!».

«І дзверы баяцца адчыняць. Што прапанаваць у такіх умовах — рэвалюцыю, Плошчу? Быў прапанаваны „Народны рэферэндум“ як шлях мірных пераменаў», — заявіў палітык.

Апошнія дадзеныя НІСЭПД паказалі, што амаль палова грамадзян Беларусі прыязна ставяцца да ідэі «Народнага рэферэндуму», адзначыў Някляеў. На яго думку, гэта поспех. Працу актывістаў «Народнага рэферэндуму» ён назваў не такой эфектнай, як лозунгі на мітынгах кшталту «У турму!», «У Гаагу!».

«Задача дэмакратычнай апазіцыі — паскараць працэс паступовай, крокам за крокам, эвалюцыі грамадства», — прыводзіць словы Някляева сайт «Народнага рэферэндума».

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч заявіў, што кампанія «Народны рэферэндум» мае стратэгічныя мэты: «Гэта адна з формаў палітычнага дзеяння дзеля перадухілення магчымай расійскай агрэсіі. Гарантам незалежнасці сёння ёсць не Лукашэнка, а грамадства. І трэба паспрыяць, каб яно стала суб’ектам палітычнага жыцця».

Старшыня БСДП (Грамада) Ірына Вештард зазначыла, што «„Народны рэферэндум“ дазваляе аб’ядноўваць не толькі палітычныя сілы, але і насельніцтва».

#рэферэндум

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости