Новости Аналитика

Юрий Губаревич: Новый украинский парламент ускорит реформы

Юрий Губаревич: Новый украинский парламент ускорит реформы

2959 просмотров
Блок Петра Порошенко, с руководителем которого Юрием Луценко 15 сентября встречались лидеры Движения «За Свободу», является фаворитом парламентской гонки в Украине. Напомним, выборы пройдут 26 октября.

“Нягледзячы на вайну выбары патрэбныя, бо неабходна абнавіць склад парламента. Бо стары, з вялікай колькасцю прадстаўнікоў “Партыі рэгіёнаў” з уласнымі бізнэс-інтарэсамі, блакаваў шэраг важных рашэнняў. А яны патрэбныя дзеля правядзення хуткіх эканамічных рэформаў і барацьбы з карупцыяй”. – зазначае першы намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч.

“Палітыкі, з якімі мы гаварылі ў Кіеве, занепакоеныя і іншымі праблемамі: гэта і верагоднае абвастрэнне ваеннага канфлікту, і нарастаючыя энергетычныя складанасці – скарачэнні паставак вуглю і газу, а хутка ацяпляльны сезон”, - кажа Юрась Губарэвіч.

Па яго словах, палітсіла дзеючага прэзідэнта Украіны набярэ, паводле сацыялагічных дадзеных, ад 35% да 40%. Пры гэтым у Блоку Парашэнкі не бачаць перашкодаў для супрацы з іншымі рэальнымі, а не папулісцкімі партыямі, якія пройдуць у парламент.

“Камуністы туды, відаць не патрапяць, а Партыя рэгіёнаў удзел браць у выбарах не будзе. Ад яе могуць праз мажарытарныя акругі стаць дэпутатамі дзясятак ці два чалавек, але істотнага ўплыву на дзейнасць Вярхоўнай Рады яны не акажуць”. – падсумаваў Губарэвіч.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости