Новости Беларусь и Мир

Эксперты: единая белорусско-российская виза более выгодна Москве

Эксперты: единая белорусско-российская виза более выгодна Москве

2958 просмотров Минск Москва
Беларусь и Россия не ведут новых переговоров о единой визе Союзного государства, сообщил пресс-секретарь МИД Беларуси Дмитрий Мирончик. Так он прокомментировал высказывание госсекретаря союзного государства России и Беларуси Григория Рапоты о том, что в рамках этого интеграционного формирования может быть создан «некий аналог шенгенской визы».

Інфармацыя пра стварэньне адзінай візы ў межах так званай саюзнай дзяржавы прагучала з вуснаў Рыгора Рапоты ў Ніжнім Ноўгарадзе на бізнэс-саміце: «У нас сапраўды пры высокай ступені інтэграцыі візавая палітыка ў кожнага свая. І гэта стварае пэўныя нязручнасьці бізнэсу... Карацей кажучы, праблемы ёсьць».

Чыноўнік заявіў, што на гэты конт ён ужо правёў кансультацыі ў зьнешнепалітычных ведамствах Расеі і Беларусі. І дадаў, што «цяпер гэтае пытаньне прапрацоўваецца. Думаю, што сёлета будуць нейкія першыя сыгналы на тое, наколькі рэальна гэта зрабіць», паведамляе Радыё "Свабода".

Дзьмітры Мірончык, камэнтуючы гэтыя выказваньні, заявіў, што хацеў бы «трохі ўдакладніць тыя ацэнкі, якія даў Рыгор Аляксеевіч Рапота».

«Пры высокай ступені інтэграцыі Беларусьсю і Расеяй пасьпяхова праводзіцца скаардынаваная візавая палітыка. А ступень каардынацыі нашых дзеяньняў увесь час расьце. І мы над гэтым працуем. Праўда, пра ступень каардынацыі ўспамінаюць толькі тады, калі маюць месца „гучныя“ адмовы ва ўезьдзе ў Беларусь альбо Расею палітыкам ды іншым дзеячам, якія не заўважаныя, мякка кажучы, у сяброўскім стаўленьні да нашых краінаў... Што тычыцца якой-небудзь новай беларуска-расейскай дамовы па дадзеным пытаньні, то падобныя перамовы цяпер не вядуцца», - адзначыў Мірончык.

Расея хоча кантраляваць усё ў Беларусі,— мяркуе палітоляг Алесь Лагвінец.

"У тым ліку, зразумела, памежныя і мытныя органы. І, вядома, гэтая ідэя ўзьнікла ня проста так. Гэта — адзін з кірункаў таго, чаго б хацела Расея ад Беларусі. А візавая палітыка, так ці інакш, — адзін з атрыбутаў дзяржаўнасьці. І гэта азначае, што наша краіна можа паводзіць сябе па-іншаму, чым Расея, адносна грамадзянаў трэціх краінаў. Расейцы гэтага не хацелі б", - адзначыў намеснік старшыні Руху "За Свабоду".

Мы бачым, што пакуль МЗС Беларусі спусьціў гэта на тармазах. Але гэтая тэндэнцыя вельмі небясьпечная», адзначыў палітолаг, сябра рады Руху "За Свабоду" Андрэй Фёдараў.

«Камусьці гэта будзе зручна, словаў няма. А камусьці — нязручна. І мне здаецца, што калі ў пляне бізнэсу і ў турыстычным пляне тут можна атрымаць нейкія выгоды, то палітычна — наадварот. І тут трэба глядзець, што для нас больш істотна. На мой погляд, Беларусь, якая мае непараўнальна меншыя памеры, чым Расея, ад гэтага вялікіх выгодаў мець ня будзе. А вось Расея — будзе», - адзначыў Фёдараў.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости