Новости Новости Движения

«Общество не забывает о славных страницах нашей истории»

«Общество не забывает о славных страницах нашей истории»

3809 просмотров
8 сентября активисты Движения «За Свободу» и Партии БНФ посетили могилы героев битвы под Оршей, 500-летие победы в которой войск ВКЛ над московитами отмечается сегодня. Павшие во время неее воины Станислав Арон и Станислав Нисковский были похоронены близ костела в деревне Гайна Логойского района. Это факт был обнаружен в исторических хрониках.

Цяпер касцёла ужо на мясцовым пагорку ўжо няма. “Спачатку ўзарвалі партызаны. Потым у 1962 годзе дашчэнту абвалілі на маіх вачах “свае”, - распавёў рухаўцам і фронтаўцам мясцовы жыхар. – Пра герояў Аршанскае бітвы мы нічога не чулі, але старажытных каменных крыжоў тут сапраўды шмат”.

Актывісты Руху “За Свабоду” Партыі БНФ ушанавалі памяць герояў: разгарнулі харугву, запалілі свечкі і павязалі бел-чырвона-белыя стужкі на помны крыж.

Першы намеснік Руху Юрась Губарэвіч у сваёй прамове адзначыў, хаця “ўлады дыстанцуюцца ад гэтай падзеі і даты, але грамадства не забываецца пра славутыя старонкі нашай гісторыі”.

“Мерапрыемства з нагоды Дня беларускай вайсковай славы прайшлі па ўсё краіне: на Крапівенскім полі, Гродне, Магілёве, Салігорску… Ушанаваць памяць герояў-ваяроў Аршанскай бітвы можна ў любым кутку Беларусі. Прыйдзе час – і гэтая дата будзе адзначацца на дзяржаўным узроўні”, - лічыць палітык.

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч сказаў, што “наша Радзіма мае шмат герояў, месца спачыну якіх невядомае”. Таму, на яго думку, “беларусы павінны шанаваць вядомыя месцы пахавання герояў Бацькаўшчыны – дзеля гістарычнай памяці, нацыянальнага гонару, дзеля вольнай будучыні Беларусі”.

“Тыя антыбеларускія сілы, што валадараць сёння ў краіне, хочуць, каб памяць пра герояў памерла. Але памяць пра іх не даюць знішчыць грамадскія актывісты і мясцовыя жыхары-патрыёты”.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости