Навучаньне для моладзі
«Мы адбіраем найперш новых людзей, тых, якія раней не былі заангажаваныя ў палітычную і грамадзкую дзейнасьць, але цікавяцца тэматыкай школы. Увогуле аддаецца перавага новым людзям, якія толькі хацелі б далучыцца, якія цікавяцца дзейнасьцю грамадзкіх аб’яднаньняў і палітычных партый. Кожны раз школы праходзяць з рознай тэматыкай. Была тэма эўрапейскай інтэграцыі Беларусі, была тэма эканамічнай сытуацыі. Сёлета было вырашана акцэнтаваць увагу на нацыянальнай ідэнтычнасьці беларусаў, зразумела, што гэта зьвязана з палітычнай сытуацыяй у рэгіёне», — тлумачыць першы намесьнік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.
У школе бяруць удзел 25 чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі. Сярод лектараў Уладзімер Арлоў, Валер Булгакаў, Сяргей Чалы, Алесь Лагвінец (палітолаг, дырэктар Школы, намеснік старшыні Руху «За Свабоду») Яраслаў Крывой і іншыя. Юрась Губарэвіч кажа, што нягледзячы на адукацыйны характар мерапрыемства, многія выпускнікі школы становяцца актывістамі грамадзкіх аб’яднаньняў і нават кандыдатамі ў дэпутаты:
«Выпускнікі школы атрымліваюць грунтоўныя веды па канкрэтнай тэматыцы, перад імі выступяць лепшыя спэцыялісты і экспэрты зь Беларусі. І мы спадзяемся, што выпускнікі будуць праяўляць большую актыўнасьць у грамадзкай дзейнасьці. Маем добрыя прыклады з папярэдніх школаў, калі выпускнікі прыходзілі ў Рух „За свабоду“ як валянтэры, дапамагалі праводзіць мерапрыемствы і кампаніі. Некаторыя выпускнікі папярэдніх гадоў сталі кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў, хаця мы і не агітуем за актыўнае далучэньне да палітычнай дзейнасьці». Юрась Губарэвіч зазначае, на жаль, такога кшталту адукацыйныя мерапрыемствы складана правесьці ў Беларусі, таму кожны год удзельнікі едуць за мяжу.
«Кожная са школ праходзіла па-за межамі Беларусі. Сёлета — у Літве. Зразумела, што гэта зьвязана з пытаньнем бясьпекі. Калі праводзіць
