Новости Новости Беларуси

«Развадовский фестиваль» прошел в Барановичах

«Развадовский фестиваль» прошел в Барановичах

3552 просмотра Барановичи
Барановичские члены Движения «За Свободу» в рамках кампании Ассамблеи НГО «Сделаем лучше» 23 августа приняли активное участие в праздничном «Розвадовском фестивале», посвященном 160-й годовщине со дня рождения основателя Барановичей графа Яна Розвадовского.

Напачатку імпрэзы актывіст “Руха за свабоду” Віктар Сырыца ўзнагародзіў пераможцаў гарадской віктарыны ў гонар Яна Развадоўскага.

«Гарадскія ўлады не запланавалі мерапрыемстваў да 160-х угодкаў заснавальніка горада Баранавічаў Яна Развадоўскага. Таму гэтую задачу ўзяла на сябе грамадская супольнасць горада. Мы хочам, каб імя гэтага чалавека было больш вядомым у горадзе, каб вуліца Развадоўскага была не на ўскрайку горада, а ў цэнтры, таму і зладзілі гэты фэст», – паведаміў сайту Pyx.by актывіст Руху Віктар Сырыца.

Удзельнікі фэсту азнаёміліся з гісторыяй жыцця і дзейнасці роду Развадоўскіх, асабістым укладам графа Яна Развадоўскага пры заснаванні Баранавічаў. Па гістарычных звестках, менавіта дзякуючы стваральнай працы графа звычайная вёска хутка ператварылася ў мястэчка, а затым у горад. Землеўладальнік Развадоўскі стварыў у Баранавічах тэатр, даў зямлю пад праваслаўную царкву, касцёл і сінагогу, пабудаваў тэатр, пошту і самае галоўнае, прыцягнуў капітал, які садзейнічаў імкліваму развіццю Баранавіцкай зямлі.

Быў паказаны слайд-фільм, госці фэсту ўбачылі сям’ю Развадоўскіх на фотаздымках. 

Потым адбыўся святочны канцэрт баранавіцкіх майстроў мастацтва. Гучалі песні Галіны Ярашэвіч і Міхася Бараніка, саксафон Валеры Шылы і Андрэя Чарнавуса, скрыпка Паўла Чарнавуса, флейта Ясі Малашчанкі, вершы Аляксея Белага і Алеся Корнева, скрыпка і гітара Паўла і Аксаны Зубікаў.

А пераможцамі конкурса малюнкаў у гонар Яна Развадоўскага сталі Юльяна Гоўша, Яся Малашчанка і Варвара Галушка.

На заканчэнні ўдзельнікі Развадоўскага фэсту частаваліся юшкай, аладкамі і кашай Развадоўскага, якія ўдала прыгатаваў індывідуальны прадпрымальнік Мікалай Чарнавус.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости