Новости Беларусь и Мир

«Встреча в Минске не означает, что то изменится отношение Евросоюза к Беларуси»

«Встреча в Минске не означает, что то изменится отношение Евросоюза к Беларуси»

3486 просмотров Минск Киев Брюссель
Почему Беларусь выбрана для такой встречи в формате Украина — Евросоюз — «Евразийский тройка» (Беларусь, Казахстан, Россия)? Что это будет означать для Беларуси? Свидетельствует ли это о миротворческой роли главы Беларуси Александра Лукашенко?

На гэтыя пытаньні карэспандэнта Радыё «Свабоды» адказалі беларускія палітолягі Андрэй Фёдараў і Алесь Лагвінец, а таксама адзін зь лідэраў БХД, былы палітвязень Павал Севярынец.

«Я думаю, што для Беларусі гэта нічога асаблівага не азначае. Гэта як пляцоўка для сустрэч. Беларусь у тым ліку сябра Мытнага саюзу. Але гэта не азначае, што нейкім чынам зьменіцца стаўленьне Эўразьвязу да Беларусі як да краіны. Ну, палічылі, што гэта пляцоўка, якая найбольш пасуе. І нечага надзвычайнага я тут ня бачу. Хоць гэта, вядома, будзе падавацца ў Беларусі як значнае дасягненьне, але я ня думаю, што гэта тут нешта надзвычайнае».

Карэспандэнт: «Ці азначае гэта, што Лукашэнка бярэ на сябе нейкую міратворчую місію?»

Сябра Рады Руху «За Свабоду» Андрэй Фёдараў: «Я ня бачу тут пакуль нейкай міратворчай місіі. З ЭЗ едуць высокія, але ня першыя асобы. Тут будзе абмяркоўвацца тое, пра што Лукашэнка казаў падчас наведваньня Бярозаўскай ДРЭС. Маўляў, ёсьць праблемы, ёсьць пытаньні: калі Ўкраіна падпіша пагадненьне з ЭЗ аб асацыяцыі — ці гэта не захлісьне нашы эканомікі? Гэтае пытаньне насамрэч важнае. Але найперш трэба вырашыць пытаньне стасункаў паміж Расеяй і Ўкраінай, спыніць фактычную вайну, бо бяз гэтага іншыя пагадненьні сэнсу ня маюць. Можа, яны будуць гэта абмяркоўваць у разьліку на будучыню, бо гэта ня той фармат, які будзе міратворчы. Гэта фармат хутчэй такі эканамічны».

Намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец адзначае, што Беларусь у пэўнай ступені стала пляцоўкай для дыялёгу:

«Пабачым, ці насамрэч прыедуць кіраўнікі Ўкраіны і Расеі, бо сытуацыя настолькі складаная на ўсходзе Ўкраіны, што могуць памяняцца намеры прэзыдэнтаў Украіны і Расеі. Тое, што Ўкраіне трэба знайсьці нейкі спосаб узаемадзеяньня з ЭЗ і Мытным саюзам, які будуе Расея, — гэта відавочна. І, можа, гэтая сустрэча стане адпраўным пунктам, каб нармалізаваць сытуацыю на ўсходзе Ўкраіны. Але выглядае на тое, што Расея больш дэкляруе і проста цынічна маніць адносна сваіх дзеяньняў. Я не ўскладаю вялікіх надзеяў на гэтую сустрэчу, але тое, што яна адбываецца ў Менску, для Беларусі гэта добра».

Карэспандэнт: «Ці можа гэта сьведчыць пра нейкія міратворчыя посьпехі Лукашэнкі?»

Лагвінец: «Я ня думаю, што гэта хоць нейкім чынам зьвязана з Лукашэнкам. Проста атрымліваецца, што ён больш-менш прымальны і для аднаго, і для другога боку. Тым больш што насамрэч пэўны час Лукашэнка гэта дэкляраваў. Але проста так складаецца сытуацыя. Я б не перабольшваў ролі ўласна Беларусі альбо ўладаў Беларусі ў тым, што Ўкраіна і Расея пагадзіліся сустрэцца менавіта ў Менску. Там ёсьць свая лёгіка адносінаў, і Менск, магчыма, найбольш прымальны для абодвух бакоў варыянт».

Карэспандэнт: «Ці можа гэта неяк спрыяць паляпшэньню адносінаў паміж афіцыйным Менскам і ЭЗ?»

Лагвінец: «Я ня думаю, што моцна паспрыяе. Вядома, унутрана Лукашэнка пастараецца атрымаць дывідэнды. Але ёсьць таксама свая ўнутраная лёгіка адносінаў Беларусі з ЭЗ, і яна ня зводзіцца толькі да таго, што адбываецца паміж Расеяй і Ўкраінай».

Карэспандэнт: «Ці можна чакаць, што прыезд важных чыноўнікаў ЭЗ у Менск можа паспрыяць вызваленьню палітвязьняў у Беларусі?»

Севярынец: «Хацелася б верыць, што палітвязьні будуць вызваленыя. Але шанцы не такія вялікія. Бо Захад не ў такім становішчы, каб патрабаваць. А калі патрабаваньняў няма, то гэта тэарэтычна магчыма, але малаверагодна».

Карэспандэнт: «Чаму Беларусь абраная як пляцоўка для такой сустрэчы?»

Севярынец: «Я думаю, што сустрэча ў Менску не выпадковая. Гэта спроба ня толькі скарыстаць перамоўную пляцоўку, але і адцягнуць Лукашэнку далей ад Расеі».

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости