Новости Новости Движения

Справа Аўтуховіча — палітычная і заказная

Справа Аўтуховіча — палітычная і заказная

3798 просмотров
Лідэр Руху «За Свабоду» лічыць, што вязні сумлення Мікалай Аўтуховіч, Уладзімір Асіпенка, Міхаіл Казлоў павінны быць неадкладна вызваленыя.

— Увесь ход працэсу супраць Мікалая Аўтуховіча, Уладзіміра Асіпенкі і Міхаіла Казлова, абуральныя працэдурныя парушэнні, наўмысна непраўдзівыя паказанні сведкаў ад абвінавачання адназначна сведчаць пра палітычны і заказны характар дадзенай справы. Беларускія праваабаронцы, аўтарытэтныя міжнародныя арганізацыі прызнаюць гэтых асобаў вязнямі сумлення, — заяўляе Аляксандр Мілінкевіч.

Лідэр Руху «За Свабоду» заклікае беларускую і міжнародную дэмакратычную грамадскасць праявіць салідарнасць з Мікалаем Аўтуховічам, Уладзімірам Асіпенкам і Міхаілам Казловым, супольна дамагацца поўнага і безагаворкавага вызваленьня ўсіх беларускіх палітычных вязьняў і спынення палітычных рэпрэсіяў у Беларусі.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости