Нагадаем, урад Расіі на год забараніў увоз з ЗША, ЕЗ, Канады, Аўстраліі і Нарвегіі мяса, рыбы, малако і малочных прадукта, гародніны, фруктаў, кіўбасаў і сыроў. Па дадзеных уладаў краіны, гэтыя крокі сталі адказам на санкцыі супраць РФ у сувязі з крызісам і ваенным канфліктам ва Ўкраіне.
«Прадуктовыя санкцыі Расія ўвяла сама супраць сабе. У першую чаргу яны закранаюць інтарэсы расійскіх спажыўцоў, якія не атрымаюць танны і якасны тавар», — лічыць Юрась Губарэвіч.
Намеснік старшыні Руху «За Свабоду» кажа, што абмежаванні перад усім закрануць звычайных расіянаў, бо эліты, наўрад ці, пакінуць сябе без задавальнення мець звычайныя прывілеі.
Ён лічыць, што ў выніку будуць пераразмерканыя фінансавыя патокі, у тым ліку ў аграрнай галіне, узнікнуць новыя кантрабандныя «шэрыя» схемы, у якіх абавязкова будзе задзейнічана Беларусь як адзіны саюзнік Расіі на заходнім накірунку. «На легальнай эканоміцы гэта ніяк не адаб’ецца», — лічыць Губарэвіч.
Намеснік старшыні руху адзначае, што магчымы і такі варыянт, калі Беларусь пад ціскам Расіі таксама зачыніць межы ад прадуктаў з Захаду.
«У любым выпадку шоп-тураў за прадуктамі ў вялікіх маштабах, хутчэй за ўсё, не будзе. Зараз бізнес — больш адаптыўны, і пры адсутнасці мяжы адсюль могуць вазіць прадуктамі фурамі і саставамі», — дадаў Юрась Губарэвіч, адзначыўшы, што гэтыя працэсы могуць прывесці да дэфіцыту пэўных прадуктаў.
«Беларусь застаецца ў закладніцах сітуацыі. Мы занадта моцна залежым ад Расіі. І нават самае бязглуздае рашэнне тыпу пераводу-непераводу гадзіннікаў мусім выконваць, не зважаючы на свае інтарэсы», — заключыў першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду».
