Новости Новости Движения

Еўрапейскія донары: дапамога беларускім дэмакратам будзе максімальнай

Еўрапейскія донары: дапамога беларускім дэмакратам будзе максімальнай

4271 просмотр
Але грошы павінны ісці на справы, а не на «палітычны турызм».

Урыўкі з выступаў удзельнікаў міжнароднай канферэнцыі донараў, якая сабрала прадстаўнікоў з больш чым 40 краінаў свету.

У канферэнцыі донараў у Варшаве ўзялі ўдзел прадстаўнікі амаль 40 дзяржаваў-сябраў Еўрасаюзу, а таксама ЗША, Канады, Харватыі, Нарвегіі і Украіны. Францыя выказала гатовасць прыняць у свае ўніверсітэты адлічаных з беларускіх ВНУ студэнтаў. Дагэтуль такую падтрымку праз стыпендыю імя Каліноўскага аказвала толькі Польшча.

«Сэрца кожнага з прысутных з нашымі братамі-беларусамі». Такой прамовай адкрыў міжнародную канферэнцыю донараў «Салідарныя з Беларуссю» міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Не шкадаваў ён і моцных словаў і ў дачыненні да ўладаў Беларусі.

Радаслаў Сікорскі: «Мы не можам маўчаць, калі ў Беларусі груба парушаюць правы чалавека. Я хачу звярнуцца непасрэдна да Аляксандра Лукашэнкі і ўсё меншага кола ягоных паплечнікаў: Шаноўныя, вы прайграеце! Калі вы не бачылі гэтага ў снежні, то зараз, пасля падзеяў у Тунісе ды Егіпце, гэта відавочна. Раней ці пазней вы будзеце вымушаныя ўцякаць ад уласных грамадзянаў. У Мінску таксама варта трымаць самалёт, гатовы да экстраннага вылету ў любую хвіліну».

Але апроч паслання ўладам з’езд донараў у Варшаве меў пасыл для грамадзянскай супольнасці Беларусі: «Вы не адны, вы маеце падтрымку». Прысутныя на ёй апазіцыйныя палітыкі, у сваю чаргу, выказалі надзею, што палітыка краін Еўразвязу ў дачыненні да нашай краіны стане больш выразнай.

Аляксей Янукевіч, старшыня партыі БНФ: «Я лічу, што сама канферэнцыя — вельмі добры факт. Гэта добры пачатак для таго, каб пазіцыя еўрапейскіх краінаў у дачыненні да беларусаў была кансалідаваная, як і пазіцыя тых, хто аказвае дапамогу розным суб’ектам беларускага грамадства. І каб урэшце паўстала нейкая ясная стратэгія з боку краінаў Еўрасаюзу — чаго ў выніку яны хочуць дамагчыся ў Беларусі».

Аляксандр Мілінкевіч: «Калі пачыналася праграма Каліноўскага, то шмат хто казаў, што „вось, самыя лепшыя, самыя смелыя і таленавітыя павыязджаюць — а хто ж тут будзе рэвалюцыю рабіць?“. Але ёсць прыклады іншых краінаў, той жа Польшчы: вялізарная колькасць маладых з’ехала у часы Салідарнасці. А потым большасць вярнулася. Таму і ў нас так будзе — гэта непазбежны працэс. Але набіраюцца досведу, і нават калі застануцца, то будуць нашымі „агентамі ўплыву“ ў гэтых краінах».

Еўракамісар па вонкавых сувязях і палітыцы добрасуседства заявіў пра павелічэнне дапамогі Еўракамісіі грамадзянскай супольнасці Беларусі ў 4 разы (яна мае скласці цяпер 15,6 мільёнаў еўраў). Паводле Радаслава Сікорскага, агулам дапамога Еўропы для Беларусі складзе 87 мільёнаў еўра.

Марка Буцьку, кіраўніка польскага недзяржаўнага фонду «Свабода і дэмакратыя», які супрацоўнічае з трэцім сектарам Беларусі, гэтыя сумы не ўражваюць.

Марэк Буцька: «Напэўна, гэта не тыя сумы, якія маглі б выразна змяніць сітуацыю грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Тым не менш, добра, што такія дэкларацыі ёсць. Праблема, напэўна, як заўжды, будзе хавацца ў дробязях: на якія праекты гэтыя грошы будуць выдаткоўвацца і ці ўсе гэтыя грошы трапяць непасрэдна ў Беларусь?».

Бо, на думку Марка Буцькі, з практыкі папярэдніх гадоў вынікае, што істотная колькасць грошай, прызначаных на падтрымку грамадзянскай супольнасці ў нашай краіне, была змарнаваная яшчэ на шляху ў Беларусь — на розныя семінары, канферэнцыі ды курсы для людзей, якія стала займаюцца «палітычным турызмам».

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости