Нагадаем, Рух «За Свабоду» звярнуўся ў Савет міністраў з прапановай ініцыяваць у Канстытуцыйным судзе праверку законнасці нарматыўных актаў аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.
Чыноўнікамі створаныя такія перашкоды, якія проста немагчыма пераадолець: дамовы на абслугоўванне мерапрыемства не заключаюць без рашэння выканаўчай улады аб правядзенні масавага мерапрыемства, а выканкам яго не дазваляе, бо няма... згаданых дамоваў, кажа «Еўрарадыё» Юрась Губарэвіч.
«Такая юрыдычная казуістыка прыводзіць да таго, што ў шэрагу рэгіёнаў Беларусі за апошнія
Юрась Губарэвіч мяркуе, што Канстытуцыйны суд мог бы выказацца на карысць захавання канстытуцыйных правоў грамадзян Беларусі на правядзенне сходаў, мітынгаў і пікетаў. Засталося толькі пачакаць рэакцыі Саўміну на зварот Руху.
