Яшчэ 5 траўня судом Лідскага раёну пяцёра ўдзельнікаў ушанавання памяці беларускіх дзеячаў ў Дзень Волі Сяргей Трафімчык, Вітольд Ашурак, Мурат Мусаеў, Сяргей Сідарэнка і Юры Дзяшук былі прызнаныя вінаватымі і аштрафаваныя на 5 базавых велічынь кожны за нібыта правядзенне несанкцыянаванай акцыі. Аднак, большасць засуджаных так і не атрымалі ні пастановы суду, ні банкаўскага рахунку на які трэба плаціць штраф.
Толькі Сяргею Трафімчыку ажно
«На маю думку, ў гэтым выпадку відавочна альбо невыкананне супрацоўнікамі суда сваіх абавязкаў, і тады гэта звычайная халатнасць, альбо гэта зроблена наўмысна, каб мы не паспелі ў час заплаціць штрафы, і пад выглядам „судовых выканаўцаў“ пабываць у кватэрах актывістаў, правесці дагляд маёмасці, штосьці знайсці», — распавёў «Гарадзенскай Вясне» Сергей Трафімчык.
Можа, такое меркаванне і выглядае смешным, дадаў ён, «але ж мы не ведаем, дзе ў „іх“ мяжа маразму, і на што здольнае хворае ўяўленне якогасьці мясцовага начальнічка спецслужбаў».
«У любым выпадку, відавочнае невыкананне і парушэнне заканадаўства», — заключыў каардынатар Руху «За Свабоду» у Гродненскай вобласці.
